Лекцыя Аляксея Талстова з нагоды выдання ягонай кнігі «Апоўначы на Сіялімскім мосце».

Аўтар, які цягам апошніх гадоў жыў у Індыі, прачытае невялікую лекцыю, у якой закране пытанні каланіялізму Новага часу, каротка спыніцца на гісторыі партугальскага Гоа і, вядома, на сучаснасці індыйскага штату, які з другой паловы ХХ ст. зрабіўся адной з найвядомейшых турыстычных атракцый у свеце. Гаворка пойдзе ў тым ліку пра феномен героікі далёкіх падарожных і аб ягонай трансфармацыі ў глабалізаваным сьвеце.

21 лютага. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.

Аляксей Талстоў — пісьменнік, мастак і культурны працаўнік з Беларусі, аўтар раманаў «Валацугі» (2014), «Мінакі» (2012), «Бег» (2008). Акрамя літаратурнай творчасці вядомы сваімі выставамі і мастацкімі акцыямі на сацыяльна-палітычную тэматыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0