Тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год завяршаецца 20 лютага.

Падатковыя органы накіравалі грамадзянам 470 тыс. паведамленняў на выплату збору. У Міністэрстве па падатках і зборах адзначылі, што калі грамадзянін атрымае паведамленне пасля 20 лютага, то можа выплаціць збор на працягу 30 каляндарных дзён.

За нявыплату або нясвоечасовую выплату збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У такім выпадку складаецца пратакол і накіроўваецца на разгляд у суд, які прымае рашэнне або аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь, або аб прымяненні адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?