Адразу пасьля лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў у многіх беларускіх аматараў футболу ўзьнікла думка: «Пашанцавала». Сапраўды, ісьляндзкі «Валюр» барысаўскі БАТЭ павінен быў перамагаць бязь лішніх цяжкасьцяў. Прыемна, што так яно і адбылося.

Варта адзначыць, што эўракубкавыя вятры ўжо ня першы раз закідваюць флягмана беларускага футболу ў загадкавую Ісьляндыю. Летась барысаўцы досыць упэўнена па суме двух матчаў перамаглі «Хафнаф’ёрдзюр».

У першым матчы БАТЭ змог двойчы ўскрыць абарону гасьцей. Такі лік дазваляў сябе камфортна адчуваць у Рэйк’явіку, хаця туды каманда адправілася без свайго найлепшага бамбардзіра Генадзя Блізьнюка і капітана Аляксандра Ермаковіча.

Зрэшты, усе пытаньні пра пераможцу дуэлі былі зьнятыя ўжо на першай хвіліне, калі гулец зборнай Беларусі Ігар Стасевіч адкрыў лік. Гэты гол так і застаўся адзін у матчы – 1:0.

У наступным раўндзе барысаўцы сустрэнуцца з славутым бэльгійскім «Андэрлехтам». У 1976 і 1978 г. клюб браў Кубак УЭФА, але тыя часы даўно мінулі. Першы матч пройдзе 29 ліпеня ў Брусэлі.

Беларускія і бэльгійскія клюбы на эўраарэне сустракаліся толькі аднойчы. 20 гадоў таму менскае «Дынама» у чвэрцьфінале Кубку кубкаў прайграла па суме двух матчаў «Мэхелену». Ці возьме БАТЭ рэванш?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?