Інтэрнэт-правайдар «Атлант Тэлекам» з 1 сакавіка павышае кошт тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб у сярэднім на 11%, паведамляецца на сайце кампаніі.

Акрамя таго, абслугоўванне некаторых архіўных тарыфных планаў будзе спыненае, а абанентам (каля 2,8% ад базы) на працягу месяца прапануюць перайсці на больш актуальныя тарыфныя планы.

Як паведаміў правайдар, «улічваючы патрэбы і пажаданні абанентаў», з 1 сакавіка 2017 года здымаюцца ўсе абмежаванні па аб'ёме хуткаснага трафіку на даступных для падключэння тарыфных планах для прыватных кліентаў.

Так, з наступнага месяца абаненты тарыфнага плана «Wi-Fi лайт» (78 каналаў, у тым ліку 1 HD) з неабмежаваным трафікам будуць плаціць 19,9 рубля, а самы дарагі тарыфны план «Прэміум Плюс» (98 каналаў, у тым ліку 18 HD плюс 2 ТБ-прыстаўкі ў карыстанне) будзе абыходзіцца ў месяц у 49 рублёў.

Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» таксама павысіць кошт шэрагу сваіх паслуг 1 сакавіка. У прыватнасці, як паведаміла прэс-служба РУП «Белтэлекам», падаражэюць паслугі тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў, пакеты паслуг і даведачна-інфармацыйныя паслугі. Змены ў коштах закрануць таксама некаторыя тарыфныя планы тэлебачання ZALA і паслугі доступу ў інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0