Улада112112

Баранчык і Герашчанка заклікаюць стварыць «карту рускага» для беларусаў

Адразу двое расійскіх публіцыстаў беларускага паходжання цягам апошніх дзён закранулі тэму стварэння «карты рускага», а таксама выдачы грамадзянам Беларусі пашпартоў Расіі.

Былы віцебскі чыноўнік, а цяпер старшыня Каардынацыйнай рады беларускіх грамадскіх арганізацый расійскіх суайчыннікаў Андрэй Герашчанка ў калонцы на сайце «Взгляда» запэўнівае, што падвяргаўся пераследу за сваю прарасійскую пазіцыю.

«Для мяне расійскі пашпарт быў бы проста велізарным гонарам, прызнаннем таго, што я застаўся часткай свайго народа і сваёй краіны, страчанай ў 1991 годзе, а зусім не сродкам кудысьці пераехаць у Расію. Расійскі пашпарт быў бы хоць і невялікай, але ўсё ж абаронай ад самавольства нацыяналістаў», — перакананы Герашчанка.

Далей Герашчанка працягвае, што сталіцамі для яго ўсё яшчэ працягваюць з’яўляцца Масква і Санкт-Пецярбург, а Мінск і Віцебск — проста родныя гарады.

«Думаю, многія беларусы хацелі б стаць уладальнікамі такой карты і атрымаць затым расійскае грамадзянства, застаючыся ў Беларусі. Хіба можна асуджаць імкненне людзей да яднання з краінай, якая ім блізкая і з'яўляецца роднай?!» — сканчвае артыкул публіцыст.

Літаральна праз пару дзён тэму падхапіў шэф-рэдактар «Рэгнума» Юрый Баранчык, беларускі грамадзянін, які цяпер хаваецца ад крымінальнага пераследу ў Маскве.

«Лічу, што атрыманне грамадзянства РФ расійскімі суайчыннікамі павінна насіць заяўны характар, без адмовы (у выпадку захавання месца жыхарства) ад грамадзянства краіны пражывання. У адваротным выпадку, расійскі суайчыннік у краіне пражывання становіцца замежнікам, з усімі вынікаючымі наступствамі. Напрыклад, у РБ ад пераходу на платную медыцынскую дапамогу да дэпартацыі нават за адміністрацыйныя правапарушэнні», - піша спадар Баранчык.

Далей Баранчыка панесла па накатанай, што ніякіх беларусаў не існуе. Для гэтага ён прыводзіць дастаткова цікавыя аргументы:

«Рускія і беларусы — гэта адзін народ з адной мовай. Беларуская мова — гэта тая руская мова, якой яна была ў Новым часе. Для таго, каб у гэтым пераканацца, дастаткова пачытаць Рускую Біблію беларускага першадрукара Францыска Скарыны і Рускую Біблію рускага першадрукара Івана Фёдарава. Той, хто гэта зробіць, на сваё здзіўленне ўбачыць, што мова Скарыны з'яўляецца значна больш «рускай», чым мова Фёдарава, у якой значна больш беларусізмаў, уласцівых і сучаснай беларускай мове. І ў тым, што сучасная беларуская мова з'яўляецца як бы замарожанай формай рускай мовы 15-18 стагоддзяў, няма нічога страшнага», — супакойвае нас Баранчык.

Натуральна, што гэтая публіка не прамінула чарговы раз прайсціся па асобе міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея, якога назвалі «светачам нацыянальна-вызвольнага руху ў вачах мясцовых русафобаў».

Напрыканцы Баранчык падсумоўвае, што цягам бліжэйшых гадоў «карту рускага» ў Беларусі могуць атрымаць 2-3 мільёны чалавек. «Гэта будзе адказ русафобам, якія кажуць, што рускіх у Беларусі няма».

«Народ галее і дэградуе, пра што і сведчыць Марш дармаедаў, які прайшоў не толькі ў Мінску, але і ў іншых буйных гарадах рэспублікі. Толькі знак з боку Расеі дапаможа асцярожным беларусам пераадолець свае страхі і фобіі, прадэманстраваць сваю прыхільнасць Рускаму свету, сваю ідэнтычнасць і сваю імперскасць, аналагічна рускаму, украінскаму і іншым народам Вялікай Расіі», — падсумоўвае Баранчык.

Каментары112

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі2

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

Макрон: Захад у найбліжэйшыя 8-10 дзён узмоцніць ціск на Расію3

У Іспаніі праз адсутнасць электрычнасці аб'явілі надзвычайнае становішча, сітуацыя застаецца складанай2

Загарэлася расійская нафтабаза пад Наварасійскам2

Памерла Наталля Раманская1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі2

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць