Адзін з заснавальнікаў Microsoft і самы багаты чалавек у свеце па версіі Forbes Біл Гейтс прапанаваў увесці падаткі на працу робатаў, каб фінансаваць прафесійную перападрыхтоўку людзей, паведамляюць інфармагенцтвы.

Біл Гейтс занепакоены хуткасцю, з якой адбываецца замяшчэнне чалавечай працы механічнай, у сувязі з чым выступіў з прапановай урэгуляваць гэтае пытанне пры дапамозе падатковай нагрузкі. Мільярдэр перакананы: адсутнасць падаходнага падатку і падатку на прыбытак забяспечвае машыны несправядлівай перавагай перад людзьмі. У адным з інтэрв'ю ён таксама растлумачыў, што новы падатак дазволіў бы фінансаваць прафперападрыхтоўку людзей, дзякуючы чаму яны змогуць і далей займаць працоўныя месцы, якія пакуль што закрытыя для робатаў. Пры гэтым галоўным чынам маецца на ўвазе догляд за дзецьмі і старымі.

У сучасным свеце ўсё больш кампаній выкарыстоўваюць робатаў для выканання розных відаў дзейнасці, у выніку чаго колькасць вакансій для людзей скарачаецца. У высокатэхналагічных галінах асобныя віды прадукцыі выпускаюцца пры мінімальным удзеле чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?