Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што пасаду яго дарадцы па нацыянальнай бяспецы зойме генерал Герберт Рэйманд МакМастэр.

Да гэтага МакМастэр служыў на розных камандных пасадах у арміі Злучаных Штатаў, удзельнічаў у аперацыях у Афганістане і Іраку.

У сваю чаргу, адстаўны генерал Кіт Келаг, які з моманту сыходу Майкла Фліна часова выконваў абавязкі дарадцы, будзе кіраваць апаратам Рады нацыянальнай бяспекі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0