Стартуе самае чаканае, маштабнае і прыгожае мерапрыемства беларускага рынку нерухомасці. У Мінску прайшла прэзентацыя прафесійнай прэміі Realt Golden Key — 2017!

Ужо трэці раз будаўнічыя кампаніі і рыэлтарскія арганізацыі Беларусі сыдуцца ў сумленнай барацьбе за права называцца найлепшымі на рынку ў рамках прафесійнай прэміі ў сферы нерухомасці Realt Golden Key — 2017. Старт прэміі быў абвешчаны на прэзентацыі, якая адбылася 16 лютага ў гатэлі «Рэнесанс Мінск». На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі арганізатара прэміі, члены экспертнай рады, прадстаўнікі СМІ, партнёры і прадстаўнікі кампаній рынку нерухомасці.

— Нягледзячы на няпростае эканамічнае становішча, будаўнічыя кампаніі і агенцтвы нерухомасці развіваюцца, з'яўляюцца новыя гульцы на рынку. Думаю, усім будзе цікава даведацца, хто ў гэтым годзе пераможа ў прэміі і атрымае залатыя ключы 2017 года.

У гэтым годзе рэгламент правядзення конкурсу трохі змяніўся. Мы ідзём насустрач кампаніям і даем магчымасць заявіцца да ўдзелу ў прэміі без аплаты ўваходнага білета. Гэта своеасаблівая антыкрызісная прапанова, каб даць магчымасць паўдзельнічаць максімальна вялікай колькасці кампаній. Галасаванне будзе складацца з двух этапаў — народнага і прафесійнага. Спачатку, па традыцыі, за намінантаў будуць галасаваць карыстальнікі. У выніку карыстацкага галасавання ў кожнай намінацыі застанецца па 3 фіналісты. Далей у вызначаныя тэрміны пройдзе галасаванне прафесіяналаў рынку нерухомасці. Спіс прафесіяналаў рынку нерухомасці фармуецца па рэкамендацыі беларускай асацыяцыi «Нерухомасць». Далей экспертная рада прэміі падвядзе вынік прафесійнага галасавання і вызначыць пераможцаў. У спрэчных сітуацыях будзе праходзіць галасаванне членаў экспертнай рады.

За апошнія два гады шмат што змянілася на рынку нерухомасці, наведвальнасць арганізатара прэміі, партала Realt.by, павялічылася амаль да 500 тыс. унікальных наведвальнікаў на месяц (дадзеныя Google Analytics). Значыць, і колькасць тых, хто галасуе, таксама павялічыцца. Гэта дасць магчымасць прыцягнуць больш увагі да конкурсу і падвысіць пазнавальнасць намінантаў сярод спажыўцоў, — распавёў дырэктар партала Realt.by Аляксандр Мартыненка.

У экспертную раду Realt Golden Key — 2017 уваходзяць:

• старшыня экспертнай рады — Дзмітрый Хоміч, галоўны рэдактар газеты «Нерухомасць Беларусі»;

• Жанна Дарожкіна — кіраўнік праекта «ПРА-нерухомасць»;

• Таццяна Барздова —загадчыца кафедры кіравання нерухомасцю БДУ ДІКСТ, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

• Кірыл Шымко — беларускі стронгмэн, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса;

• Ірына Калеснікава — начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання якасцю ў будаўніцтве РУП «Белбудцэнтр»;

• Аляксандр Чэрнікаў — галоўны інжынер РУП «ДзяржБудІнжынірынг»;

• Анастасія Лебедзева — намеснік старшыні праўлення Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума ў СНД і ЕС».

— Як старшыня экспертнай рады конкурсу, хачу сказаць, што мы будзем максімальна аб'ектыўныя. Працэс галасавання будзе празрыстым, усё будзе асвятляцца ў прэсе. У такі складаны час ўдзел у конкурсе вельмі важны. Бо ўваход на конкурс у гэтым годзе бясплатны, то гэта выдатная магчымасць даказаць сабе і калегам, што вы найлепшыя на рынку, што вы чагосьці вартыя — гэта галоўная прычына ўзяць удзел у конкурсе, — выказаўся старшыня экспертнай рады прэміі Realt Golden Key — 2017 Дзмітрый Хоміч, галоўны рэдактар газеты «Нерухомасць Беларусі».

Цырымонія ўзнагароджання конкурсу будзе праведзена ў Палацы Рэспублікі 15 чэрвеня. Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцы атрымаюць свае залатыя ключы. Сваё меркаванне наконт удзелу ў прэміі выказаў старшыня беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мікалай Прасталупаў:

— Беларуская асацыяцыя «Нерухомасць» з самага пачатку актыўна падтрымлівае конкурс Риэлт Залаты ключ. Я лічу, што правядзенне прафесійных конкурсаў у першую чаргу спрыяе паляпшэнню якасці работы кампаній і павышае імідж удзельнікаў.

Прэмія Realt Golden Key — 2015 была адзначаная лозунгам: «Зрушым рынак нерухомасці разам». Спачатку ў пераносным сэнсе, а потым — у літаральным. Кірыл Шымко, беларускі волат, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса зрушыў з месца вежавы кран вагой 118 тон!

У гэтым годзе прэмія пройдзе пад дэвізам: «Нерухомасць як музыка — мяняе свет».

Дабрачыннасць заяўлена ў якасці генеральнай ідэі правядзення прэміі ў 2017 годзе. Партнёрам Realt Golden Key — 2017 стаў Міжнародны дабрачынны фонд Юрыя Розума ў СНД і ЕС. Арганізатары вырашылі накіраваць увесь прыбытак на падтрымку музычна адораных дзяцей Беларусі, стыпендыятаў Фонду Юрыя Розума, у тым ліку дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

А пераможцы і партнёры прэміі атрымаюць запрашэнні на Міжнародны дабрачынны музычны гала-вечар «Розум-КЛУБ», дзе пройдзе канцэрт стыпендыятаў фонду.

— Міжнароднаму фонду народнага артыста Расіі Юрыя Розума вельмі прыемна быць партнёрам і добраатрымальнікам прэміі. Спадзяюся, што дапамога ў рамках прэміі ўмацуе фінансавую аснову нашай арганізацыі, дазволіць нам паспяхова працаваць, развівацца і рэалізоўваць дабрачынныя праекты на тэрыторыі Беларусі. Я б хацела выказаць вялікую ўдзячнасць парталу Realt.by і асабіста Аляксандру Мартыненку за падтрымку фонду, бо партал стаў нашым генеральным партнёрам у 2017 годзе.

Асноўная дзейнасць фонду — гэта дапамога і падтрымка творча адораных дзяцей, якіх мы адбіраем праз штогадовы конкурс праслухоўвання. Сярод іх ёсць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Фонд існуе 10 гадоў у Расіі і другі год у Беларусі. Асноўная праграма фонду — гэта стыпендыяльная праграма, якая прадугледжвае выплату штомесячнай матэрыяльнай дапамогі стыпендыятам фонду, — распавяла Анастасія Лебедзева, намеснік старшыні праўлення Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума ў СНД і ЕС.

Падчас прэзентацыі Realt Golden Key — 2017 госці і спонсары прэміі нацешыліся віртуозным выкананнем музычных твораў ад стыпендыятаў фонду Юрыя Розума — Лізаветы Лясун (віяланчэль), Багдана Гаркавенка (гітара), Шанталь Бунятавай (вакал), Аляксандры Арбузавай (скрыпка) — і змаглі ацаніць, наколькі беларускія дзеці таленавітыя і адораныя.

Характэрна, што тварам Realt Golden Key — 2017 стала юная дванаццацігадовая скрыпачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, Аляксандра Арбузава.

Прыём заявак для ўдзелу ў прэміі стартуе 20 лютага на афіцыйным сайце прэміі.

У гэтым годзе ў конкурсе заяўлена 11 намінацый для агенцтваў нерухомасці, 12 намінацый для будаўнічых кампаній. Таксама ў рамках прэміі будзе вызначана «Персона года. Дэвелапер», «Спецыяліст года. Агент-2017» і «Спецыяліст года. Рыэлтар-2017».

Для правядзення шырокай рэкламнай кампаніі і прыцягнення вялікай колькасці ўдзельнікаў народнага галасавання ўжо падключылася 19 інфармацыйных партнёраў прэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?