18-гадовая іранская шахматыстка Дорса Дэракшані парушыла правілы, абавязковыя для жанчын ісламскай рэспублікі, на турніры ў Гібралтары, паведамляе еўрапейская служба радыё «Свабода». 

Дэракшані ўзяла ўдзел у спаборніцтвах, не надзеўшы хіджаб. За гэта шахматыстку выключылі са складу зборнай Ірана. Гэтак жа, як і яе малодшага брата, 15-гадовага Борна Міракшані, які не адмовіўся ад партыі супраць прадстаўніка Ізраіля, ураджэнца СССР Аляксандра Хузмана.

Адзначым, што Дорса Дэракшані з'яўлялася лідарам сваёй зборнай. У яе паслужным спісе ёсць перамога на юніёрскім чэмпіянаце свету.

Дэракшані з братам адхіленыя ад нацыянальнай каманды пажыццёва. У дадзены момант яны абое пражываюць у Іспаніі. І не выключана, што яны прымуць падданства гэтай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0