У суботу 25 лютага вайскова-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта запрашае будучых абітурыентаў і іхныя сем'і на дзень адкрытых дзвярэй.
Запрашаюцца вучні сярэдніх школаў, каледжаў, ліцэяў, кадэцкіх вучэльняў, піша афіцыйнае выданне Мінабароны vsr.mil.by.
Госці факультэта змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедр, настаўнікамі, пазнаёміцца з парадкам прыёма і тэхнікай, якая выкарыстоўваецца пры навучанні.
Факультэт займаецца падрыхтоўкай афіцэраў (лейтэнантаў) для транспартных войск.
Пачатак — 11.00. Адрас: Гомель, вул. Кірава, 34, аўдыторыя №170. Кантактныя тэлефоны: (8 0232) 953152, 775596.
Сюжэт «Ваен-ТБ» пра вайскова-транспартны факультэт БДУТ.