today.az

today.az

Кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў сваю жонку Мехрыбан Аліеву першым віцэ-прэзідэнтам рэспублікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Азербайджана.

Адпаведны ўказ Аліеў падпісаў у аўторак, 21 лютага.

Да свайго прызначэння віцэ-прэзідэнтам жонка Аліева ўзначальвала Фонд Гейдара Аліева і Фонд культуры Азербайджана. У 2005-м, 2010-м і 2015 годзе гадах яна перамагала на выбарах у парламент краіны ад кіруючай партыі «Ені Азербайджан» («Новы Азербайджан»). З 2004 года яна з'яўляецца членам Палітычнай рады партыі, а з 2013-га - намеснікам старшыні, пасаду якога займае сам Ільхам Аліеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0