У сераду, 22 лютага, у начныя і ранішнія гадзіны на дарогах краіны і Мінска чакаецца галалёдзіца.

У сераду ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па заходняй палове краіны ападкі (мокры снег, дождж). Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём паўднёвы парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5.. + 1°С, максімальная днём -2.. + 4°С, па паўднёвым захадзе +5.. + 7°С. Атмасферны ціск уначы будзе інтэнсіўна расці, днём інтэнсіўна падаць.

У чацвер і пятніцу ноччу па паўднёва-заходняй палове, раніцай і днём у многіх раёнах краіны і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?