Андрэй Кудзіненка

У наступным годзе «Беларусьфільм» пачне здымкі фільма «Масакра».

Яго сцэнарыстам выступіў беларус Аляксандр Качан, а рэжысёрам — Андрэй Кудзіненка, вядомы па забароненым у Беларусі фільме «Акупацыя. Містэрыі» і нашумелым расійскім фільме «Розыгрыш».

Як распавяла ў інтэрв’ю Еўрарадыё галоўны рэдактар кінастудыі Наталля Сцяжко, плануецца, што ўсе здымкі фільма будуць праходзіць у Беларусі. Яна адзначыла, што сцэнар стужкі заснаваны ў тым ліку і на беларускіх легендах.

«Дзеянне фільма адбываецца ў замку ў канцы ХІХ‑пачатку ХХ стагоддзя і заснавана ў тым ліку на беларускіх легендах. Сцэнар ужо зацверджаны. Андрэй Кудзіненка хоча, каб гэта была сумесная вытворчасць беларуска‑польска‑расійская, і цяпер мы шукаем партнёраў, якія б паўдзельнічалі ў гэтым праекце».

Па словах Наталлі Сцяжко, першапачаткова фільм мусіў называцца «Звер», але потым было вырашана перайменаваць яго ў «Масакру». Стужка спалучыць у сабе элементы містыкі, дэтэктыву, трылера і хорару.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0