Афіцыйная эмблема «Андэрлехту»

«Сытуацыя праясьніцца празь некалькі дзён», пра гэта паведамілі nn.by у дырэкцыі спартовых трансьляцый Белтэлерадыёкампаніі.

Як паведамляе афіцыйны сайт 29‑разовага чэмпіёну Бэльгіі, матч пройдзе ў Брусэлі на стадыёне Констант Вандэн Сток 30 ліпеня (серада), пачатак а 21:30 паводле менскага часу.

У тамтэйшых беларусаў, якіх багата ў Бэльгіі (паводле неафіцыйных падліках, некалькі тысяч перабралася за апошнія паўтара дзесяцігодзьдзі), добрая магчымасьць падтрымаць суайчыньнікаў.

Нагадаем, што ўчора БАТЭ выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, выйграўшы ў ісьляндзкага «Валюра».

***

Таксама ў прэс‑службе дырэкцыі спартовых трансьляцый Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што са жніўня на тэлеканале «Лад» аднаўляецца паказ матчаў англійскай прэм’ер‑лігі (сэзон стартуе 16 жніўня).

Паказ матчаў чэмпіянату Гішпаніі, куды перайшоў паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандар Глеб, пакуль не плянуецца.

«Чэмпіянат Англіі карыстаецца куды большым рэйтынгам», — падкрэсьлілі ў дырэкцыі спартовых трансьляцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?