Тэгеран да канца гэтага году займее новы зэнітны комплекс, які абароніць ядзерныя аб’екты краіны ад любых нечаканых удараў.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны Ізраілю паведамляе выданьне Jerusalem Post. Чакаецца, што першая пастаўка ракетных батарэяў S‑300 адбудзецца не пазьней за верасень.

У мінулым сьнежні Іран заявіў, што замовіў набыцьцё некалькіх ракетаў S‑300. Але Масква абвергла паведамленьні аб сваім удзеле ў гэтай зьдзелцы.

Паводле выданьня, Іран ужо мае некалькі сыстэмаў С-300. Гэты комплекс здольны адсочваць адначасна 100 мэтаў і зьнішчаць самалёты на адлегласьці 120 км.

Паводле ізраільскіх экспэртаў, для разгортваньня комплексу і падрыхтоўкі адпаведных спэцыялістаў Ірану спатрэбіцца прыклада год.

У сваю чаргу Масква аспрэчвае факт зьдзелкі з Тэгеранам.

Тым часам, аналітык і выдавец ўплывовага брытанскага ваеннага часопісу Janes Air-Launched Weapons Робэрт Хьюсан на старонках выданьня піша, што адпаведная зьдзелка была ажыцьцёўленая пры пасярэдніцтве Беларусі. Гэта дазволіла Расеі, якая даўно раздражняе Захад сваім ядзерным супрацоўніцтвам з Іранам, фармальна ня ўдзельнічаць у ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?