Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запатрабаваў знесці ўсе маскоўскія хрушчоўкі і пабудаваць на іх месцы новае жыллё. Такое распараджэнне ён даў мэру горада Сяргею Сабяніну, паведамляе dni.ru.

kremlin.ru

kremlin.ru

На сустрэчы з мэрам Пуцін падкрэсліў, што гэта адпавядае настрою і чаканням жыхароў Масквы. «Мне падаецца, што гэта і было б самым правільным рашэннем. Пытанне толькі ў магчымасцях сталіцы, у бюджэтных магчымасцях, у магчымасцях прыцягнення інвестараў і гэтак далей», — сказаў Пуцін, словы якога прыводзяцца на сайце кіраўніка расійскай дзяржавы.

Сабянін у сваю чаргу адзначыў, што маскоўскія ўлады «даводзяць да лагічнага завяршэння» праекты па зносе пяціпавярховак. Паводле яго слоў, у ходзе праграмы рэнавацыі жылога фонду было пераселена 160 тысяч маскоўскіх сем'яў. «Засталіся літаральна лічаныя адзінкі дамоў. Думаю, што ў 2017-2018 гадах мы цалкам скончым гэтую праграму», — дадаў кіраўнік горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?