З пагаршэннем эканамічнага становішча беларусаў яны ўсё больш падтрымліваюць паскарэнне рынкавых рэформаў. Пра гэта сведчаць звесткі апытання Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага (BAW, Варшава), якімі даследчык падзяліўся з TUT.BY.

У апошнім апытанні ў снежні 2016 года ўдзельнічалі 1048 чалавек, людзей апытвалі ў індывідуальных інтэрв'ю па месцы жыхарства.

У параўнанні з 2015 годам, калі эканамічную сітуацыю ў краіне як «дрэнную» ацанілі 42,7%, да канца 2016 года такіх стала 55%.

Пагаршэнне эканамічнага самаадчування фіксуецца ўжо тры гады, адзначае Вардамацкі.

Аналагічны спад назіраецца і ў ацэнцы становішча ўласнай сям'і. 36,1% беларусаў ацэньваюць яго як «дрэннае» ў 2015 годзе, 44,8% — у 2016 годзе.

Пры гэтым найгоршыя ацэнкі даюць людзі актыўнага эканамічнага ўзросту.

У 2016 годзе ў параўнанні з 2014-м прыкметна вырасла колькасць прыхільнікаў хутчэйшых рынкавых рэформаў за кошт падзення ліку тых, хто падтрымаў бы паступовы пераход да рынку.

З якім з пунктаў гледжання з нагоды эканамічных рэформаў вы б хутчэй пагадзіліся?

Снежань 2014 Снежань 2016
Трэба як мага хутчэй завяршыць пераход да рынкавай эканомікі 22,9 31,2
Да рынкавай эканомікі варта пераходзіць паступова 46,5 29,9
Беларусі не патрэбныя рынкавыя рэформы 13,5 16,7
Цяжка адказаць 16,3 18,8
Адмовіліся адказваць 0,8 3,4

Рост запыту на рэформы адбіўся і ў адказах на пытанне, якое BAW задала беларусам перад парламенцкімі выбарамі 2016 года. З тых, хто збіраўся галасаваць, 52,1% казалі, што выберуць таго, хто прадстаўляе альтэрнатыўныя шляхі развіцця, а 27,9% - за тых, хто падтрымлівае цяперашні палітычны і эканамічны курс.

Нагадаем, што паводле афіцыйных вынікаў выбараў з 110 дэпутатаў толькі два — Ганна Канапацкая і Алена Анісім — лічацца альтэрнатыўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?