Маленькія лэдзі і джэнтльмены!

Матуля Гуска запрашае вас у госці паслухаць яе песенькі. Іх спяваюць на ўсіх мовах дзеці ва ўсім свеце. А цяпер яны загучаць і па-беларуску.

Разам з вамі мы развучым песні пра старога МакДональда і яго ферму, авечку, зорачку, лодачку і пра сям’ю пальчыкаў.

Усе песні выконваюцца на дзвюх мовах: англійскай і ў перакладзе на беларускую.

А пад якія песні вы любіце засынаць? Ну вядома ж, калыханкі! У межах імпрэзы будзе прэзентацыя часопіса «Буся» з калыханкамі і «Чытанкі для маленькіх — 2» з лялечным спектаклем «Як курачка пеўніка ратавала».

Імпрэза адбудзецца 25 лютага ў 16.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13).

Для бацькоў і дзетак (ад 5 гадоў).

Удзел бяруць Арцём Сітнікаў і Святлана Тоўсцік.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0