Брат забітай Аляксей Папкоў прасіў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды 100 тысяч рублёў, але пракурор падтрымаў толькі суму ў 60 тысяч. Паводле рашэння суда, Ціханкоў павінен будзе выплаціць 15 тысяч рублёў.

Нагадаем, дзяржабвінаваўца Ігар Сеніў прасіў суд прысудзіць Андрэя Ціханкова да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

38-гадовая мінчанка Людміла Ціханкова знікла ў маі 2013 года — выйшла з кватэры на вуліцы Захарава і не вярнулася. Толькі праз тры гады яе цела ў 300 метрах ад берага Вілейскага вадасховішча выпадкова знайшлі супрацоўнікі рыбааховы.

Неўзабаве затрымалі былога мужа, 45-гадовага Андрэя Ціханкова. Ён прызнаўся: забіў у гаражы, потым вывез у лес і праз месяц утапіў цела ў вадзе. Па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса яму пагражала ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Па словах абвінавачанага, на злачынства падштурхнулі пагрозы жанчыны ў адрас яго новай жонкі і будучыні дзіцяці. Высветлілася, што іх 17-гадовы шлюб з Ціханковай распаўся з-за схільнасці мінчанкі да алкаголю — лячэнне не дапамагала, сітуацыя з гадамі толькі пагаршалася (што ў судзе пацвярджалі сябры і аспрэчвалі сваякі сям'і).

Дачка Ціханковых праз слёзы прасіла суд пра максімальную паблажку да бацькі.

— Я ведаю, што тата перажыў [плача], я сама гэта перажыла, наколькі гэта было цяжка. Так, гэты ўчынак ніхто не апраўдвае. І гэта [злачынства] караецца, — плакала яна. — Але не так …

Сам абвінавачваны, Андрэй Ціханкоў, для сябе не прасіў нічога. Ён заявіў, што глыбока раскайваецца і зрабіў бы ўсё, каб «вярнуць Людмілу». На гэтых словах яе сваякі ў зале паківалі галавой і незадаволена зашапталіся.

- Паверце мне, што я ўсё жыццё быў сумленным чалавекам. І імкнуся быць ім да гэтага часу. Калі першы адвакат прапаноўваў мне не прызнаваць нічога — я такім шляхам не пайшоў. (…) Хачу да канца заставацца сумленным чалавекам. Цяжка жыць з гэтым таўром, - казаў ён у сваім апошнім слове.

Давяла? Мужчына задушыў былую жонку, якая выпівала, і патапіў труп — рэпартаж з суда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?