tass.ru

tass.ru

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што не звяртаўся да Расіі з просьбай увесці войскі ў рэспубліку, перадае ТАСС са спасылкай на пакуль не апублікаванае інтэрв'ю Януковіча групе журналістаў.

«Я не прасіў уводзіць войскі ва Украіну. Гэта не так», — сказаў ён і дадаў, што лісты прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ён не пасылаў, а накіраваў заяву. «Гэта не ліст, а заява, па-першае. Па-другое, ёсць законы. Я не здраджваў свайму народу, я спрабаваў свой народ абараніць, і зрабіць гэта ў рамках сваіх паўнамоцтваў», — сказаў Януковіч.

Ён растлумачыў, што яго галоўнай мэтай пры гэтым было «спыніць банды нелегалаў», якія «пачалі знішчаць людзей на Данбасе». «Я шукаў спосабы абароны для людзей», — сказаў Януковіч.

***

Пра тое, што Януковіч папрасіў увесці войскі ва Украіну, 4 сакавіка 2014 года на пасяджэнні Рады бяспекі ААН заяўляў пастаянны прадстаўнік Расіі Віталь Чуркін.

Копія заявы былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча да прэзідэнта Расіі з просьбай ўвесці войскі ва Украіну была апублікаваная украінскім выданнем «Цензор.НЕТ». У ёй сказана, што падзеі на Майдане прывялі да таго, што «Украіна апынулася на парозе грамадзянскай вайны».

«У гэтай сувязі звяртаюся да прэзідэнта Расіі У. У. Пуціна з просьбай выкарыстаць узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі для аднаўлення законнасці, міру, правапарадку, стабільнасці і абароны насельніцтва Украіны», — казалася ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?