У атмасферы Зямлі ў студзені 2017 года зафіксавалі нязначнае павышэнне ўтрымання радыеактыўнага ізатопа ёд-131. Пра гэта стала вядома ў лютым, і тут жа з'явілася тэорыя аб ядзерных выпрабаваннях у Расіі. Эксперты кажуць, што гэта малаімаверна, але чаму павялічылася ўтрыманне ёду-131, пакуль ніхто не ведае.

Амерыканскі самалёт WC-135W Constant Phoenix, які выкарыстоўваецца для маніторынгу наступстваў ядзерных выпрабаванняў і аварый на атамных прадпрыемствах, US Air Force

Амерыканскі самалёт WC-135W Constant Phoenix, які выкарыстоўваецца для маніторынгу наступстваў ядзерных выпрабаванняў і аварый на атамных прадпрыемствах, US Air Force

Маніторынгавыя службы Францыі і Фінляндыі ў сярэдзіне лютага паведамілі, што месяцам раней у атмасферы Зямлі было зафіксавана павышэнне ўтрымання ізатопа ёд-131. Перыяд паўраспаду ізатопа складае восем сутак, значыць ён трапіў у атмасферу незадоўга да таго, як яго знайшлі.

Упершыню павышэнне ўтрымання ізатопа зафіксавалі ў Нарвегіі, але маніторынгавая служба краіны вырашыла не паведамляць пра гэта, паколькі такая колькасць радыеактыўнага ізатопа не ўяўляе ніякай небяспекі для здароўя. Павышэнне ўзроўню ёду-131 выявілі таксама ў Чэхіі, Польшчы, Германіі і Іспаніі. Зараз ўтрыманне ёду-131 знаходзіцца на звычайным узроўні.

Пасля фінскай і французскай справаздачаў у твітары сталі абмяркоўваць канспіралагічныя тэорыі пра тое, што на палігоне архіпелага Новая Зямля адбыліся забароненыя ядзерныя выпрабаванні. Супраць гэтай тэорыі ёсць два факты:

— сейсмолагі не зафіксавалі адпаведнай актыўнасці;

— ніякіх іншых ізатопаў, выкід якіх суправаджае ядзерныя выпрабаванні, у атмасферы не зафіксавана.

Чаму павысілася ўтрыманне ёду-131 у атмасферы, невядома. Як заявіла супрацоўніца нарвежскай маніторынгавай службы Астрыд Ліланд, вымярэнні паказваюць, што крыніца ўцечкі знаходзіцца дзесьці на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Паводле яе слоў, хутчэй за ўсё, уцечка адбылася на фармацэўтычным заводзе - ёд-131 выкарыстоўваецца для лячэння раку.

У 2011 годзе ў атмасферы Зямлі зафіксавалі прыкладна такое ж павышэнне ўтрымання ёду-131. Як і цяпер, не было вядома, чаму гэта адбылося. Толькі ў 2017 годзе выйшла навуковая праца, у якой гаворыцца, што ўцечка адбылася з-за аварыі на прадпрыемстве ў Будапешце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?