Краўдфандынгавая платформа Ulej.by запусціла механізм вываду беларускіх прадуктаў на масавы рынак. Ужо больш за 30 вытворцаў пачалі супрацоўніцтва з пляцоўкай. Сярод іх ёсць як маладыя дызайнеры і невялікія мануфактуры, так і буйныя гульцы. Ulej.by адкрые доступ шырокай аўдыторыі да іх найноўшых распрацовак, на якія ўжо цяпер можна аформіць перадзамову.

«У Беларусі працуюць сотні дызайнераў, мануфактур, сярэдніх і буйных вытворчасцяў. У многіх з іх ёсць арыгінальныя распрацоўкі, а хтосьці ўжо цяпер выпускае неймаверныя па якасці прадукты невялікімі партыямі, што вымушае прадпрымальнікаў ставіць высокі кошт на тавар, — распавядае Эдуард Бабарыка, дырэктар па развіцці платформы Ulej.by. — Краўдфандынг дапамагае дызайнерам і мануфактурам вывесці свае распрацоўкі на масавы рынак і знізіць цану на іх, а вялікім і сярэднім вытворчасцям — адысці ад звыклай «штампоўкі» і пачаць эксперыментаваць. Краўдфандынг мяняе карту вытворчасці па ўсім свеце, даючы шанец на поспех бізнэсу і спрашчаючы жыццё спажыўцам».

Нестандартны дызайн, функцыянальнасць, высокая якасць, арыгінальнасць, інавацыйнасць — і ўсё гэта па канкурэнтнай цане. Менавіта такія перавагі гатовы прапанаваць краўдфандынг беларусам.

Як жа гэта працуе?

На сайце Ulej.by беларускія вытворцы выстаўляюць свае распрацоўкі і прадукты, гатовыя да масавай вытворчасці.

Любы чалавек, зацікаўлены канкрэтнай прапановай, можа пакінуць перадзамову на яе стварэнне проста на пляцоўцы. Калі попыт акажацца дастатковым, прадукт паступіць у масавую вытворчасць.

Калі ж попыт на прадукт акажацца нізкім, то ўсе перадзамовы анулююцца, а ў аўтараў кампаніі з'явіцца магчымасць пераасэнсаваць свой прадукт, прапанаваўшы рынку нешта па-сапраўднаму каштоўнае. Такім чынам, лёс беларускіх прадуктаў акажацца ў руках патэнцыйных пакупнікоў.

На працягу найбліжэйшых 4-х месяцаў на платформе з'явіцца больш за 30 распрацовак ад беларускіх вытворцаў. На дадзены момант на сайце размешчана 5 прадуктаў, даступных спажыўцу, кожны з якіх здольны разбурыць негатыўны стэрэатып аб таварах айчыннай вытворчасці.

Адзенне для развіцця ад брэнда «Курыца Памада» 

Новы фармат family look. Адзенне, якое дазваляе займацца з дзіцём, вывучаючы лік, колер, развіваючы дробную маторыку. Касмічная тэма дазволіць усёй сям'і адправіцца ў захапляльнае падарожжа, пазнаёміцца з сонечнай сістэмай. У камплекце ідуць зменныя элементы, а таксама буклет з цікавымі гульнямі. 

 

Шматфункцыянальныя канверты для дзяцей ад нараджэння да года

Першы год жыцця — адзін з самых важных перыядаў у жыцці дзіцяці. Шматфункцыянальны канверт «Плюшавы сон» дазволіць маладым сем'ям жыць паўнавартасным жыццём, не турбуючыся пра камфорт малога. Выкарыстанне магчыма ў аўтамабілі, калысцы, на прыродзе, дома, падчас гульняў і пры любых умовах надвор'я, а таксама ў любы сезон. Унікальнай уласцівасцю дадзенага канверта з'яўляецца тое, што ён здольны расці разам з вашым дзіцём.

 

Арыгінальны начнік у выглядзе вагона метро

Незвычайны начнік ад дызайн-студыі Hutkasmachnaa, прасякнуты настальгіяй і спакоем. Класічны дызайн, выкананы ў выглядзе вагона метро, напоўніць кватэру неймаверна цёплай атмасферай.

 

Зручныя і функцыянальныя ціпі для інтэр'еру

Традыцыйнае індзейскае жытло — ціпі — можа стаць часткай вашага дома, напоўніўшы жыццё вашых дзяцей прыгодамі. Дзякуючы якасным матэрыялам і ўнікальнай канструкцыі, яны лёгкія ва ўсталёўцы і пры пераносцы. Ціпі — гэта цэлы свет для вашых дзяцей.

 

Якасныя майкі з арыгінальнымі прынтамі па нізкай цане

Брэнд Zhart кідае выклік усёй лёгкай прамысловасці. Аказваецца, што якасную адзежу можна шыць нашмат танней, не губляючы пры гэтым ні кроплі арыгінальнасці. Неймаверныя па сваёй якасці майкі з незвычайнымі прынтамі, раздробны кошт якіх складае ўсяго толькі 18 рублёў.

* * *

Краўдфандынг

гэта механізм прыцягнення праз інтэрнэт-пляцоўкі сродкаў ад шырокіх мас людзей з мэтай рэалізацыі культурных ініцыятыў, стварэння прадуктаў, аказання дапамогі, падтрымкі бізнэсу і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0