У 2015 годзе Беларусь далучылася да сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Рады Еўропы «Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў» (COMUS). Пілотным удзельнікам праекта стаў горад Мсціслаў, у рамках якога былі вызначаныя пяць прыярытэтных кірункаў працы. 13 лютага былі агучаныя асноўныя мерапрыемствы, запланаваныя на гэты год, паведамляе партал euneighbours.eu.

Касцёл кармелітаў, фота globus.tut.by

Сродкі ЕС будуць накіраваныя на аднаўленне касцёла кармелітаў і яго ўнікальных фрэсак 17-га стагоддзя, будынка былога езуіцкага калегіума, гасцініцы «Эрмітаж» і будынка былой мужчынскай гімназіі. Фінансаванне таксама будзе накіраванае на стварэнне візіт-цэнтра, які павінен спрыяць папулярызацыі горада як турыстычнага кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?