22 лютага раптоўна памёр расійскі акцёр украінскага паходжання Аляксей Пятрэнка.
Аляксею Пятрэнку было 78 гадоў. Ён вядомы перш за ўсё па ролях у фільмах «Жорсткі раманс», «Дваццаць дзён без вайны», «ТАСС упаўнаважаны заявіць», «12» і многіх іншых. Усяго ён зняўся прыблізна ў 80 фільмах.