Сенатар-рэспубліканец Джон Макейн здзейсніў сакрэтную паездку на поўнач Сірыі, у ходзе якой абмеркаваў магчымасці паскарэння аперацыі па барацьбе з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава» з амерыканскімі вайскоўцамі і прадстаўнікамі курдаў.

Пра гэта са спасылкай на амерыканскіх службоўцаў піша газета The Wall Street Journal.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, Маккейн пабываў у сірыйскім горадзе Кабані на мяжы з Турцыяй, які з 2012 года кантралююць курды.

Выданне адзначае, што Макейн стаў першым кангрэсменам ЗША, які наведаў гэты раён. Перамовы тычыліся штурму сірыйскай «сталіцы» ІД горада Рака. У офісе сенатара інфармацыю пра паездку ў Сірыю пацвердзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0