Спецыяльны батальён унутраных войскаў па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў раскватараваны на месцы будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы Гродзенскай вобласці, паведаміў у сераду камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў, піша БелТА.

«Спецыяльны батальён па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў перасяліўся на месца пастаяннай дыслакацыі для аховы БелАЭС і працягвае фарміраванне», — сказаў Караеў.

Камандуючы ўдакладніў, што непасрэдна да аховы станцыі вайскоўцы пяройдуць за паўгода да дастаўкі на аб'ект ядзернага паліва.

Ён паведаміў, што ў батальён ўжо набралі спецыяльна падрыхтаваных салдат кантрактнай службы, афіцэраў і прапаршчыкаў. «Пакуль мы не спяшаемся прымаць на аб'ект салдат тэрміновай службы, бо баявой працы для іх няма», — сказаў Караеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0