Выратавальнікі дапамаглі зняць школьніцу з вышкі сотавай сувязі каля вёскі Атоліна ў Мінскім раёне, піша абласное ўпраўленне МНС.

Паведамленне пра дзіця, якое залезла і самастойна не можа спусціцца з вежы сотавай сувязі, паступіла выратавальнікам ўвечары 22 лютага.

Работнікі МНС знялі з вышыні 45 м дзяўчынку 2005 года нараджэння. Яна шпіталізавана з агульным пераахаладжэннем арганізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0