Каля 3-й гадзіны 23 лютага на актывістаў, якія трымаюць вахту пратэсту на будоўлі ля мемарыяльнага комплекса «Курапаты», паўтара дзясятка невядомых у масках учынілі напад на актывістаў з завостранымі драўлянымі палкамі, выкрыквалі «Слава Расіі!» і «Белая раса!».

Але актывісты аднавілі лагер на раніцу, расказаў Свабодзе Павал Вінаградаў — адзін з тых, хто правёў мінулую ноч у Курапатах. Замест зламанага намёта ставяць наступны (і можа з'явіцца другі намёт), замест скрадзеных сцягоў выставілі новыя.

На пляцоўцы з'явіліся будаўнікі, але яны не вядуць работ. Паводле Вінаградава, міліцыя на месцы здарэння цяпер не дзяжурыць: міліцыянт, які быў на пляцоўцы ўночы, некуды адышоў за гадзіну ці дзве да нападу, пасля бойкі міліцыя прыехала, апытала актывістаў і з'ехала.

На 18:00 быў анансаваны вялікі сход мясцовых жыхароў супраць будоўлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0