Па словах намесьніка міністра гандлю Вячаслава Драгуна, сёньня можна казаць рост папулярнасьці якасных і карысных харчовых прадуктаў.

Беларусы сталі часьцей набываць рыбу, садавіну і гародніну. Найперш гэта датычыць тых прадуктаў, якія альбо не вырабляюцца ў Беларусі, альбо вырабляюцца ў недастатковай колькасьці. У параўнаньні з папярэднім годам істотна вырасьлі аб’ёмы продажаў цытрусавых, марской рыбы. Гэтая прадукцыя складае каля 70% імпартных харчовых тавараў.

Сальда зьнешняга гандлю спажывецкімі таварамі за першыя пяць месяцаў году склалася адмоўнае, яго памер — $264,3 млн, паведаміў намесьнік міністра гандлю Вячаслаў Драгун. За гэты час у краіну было завезена спажывецкіх тавараў на суму $2106,2 млн. (122,9% да аналягічнага пэрыяду мінулага году). У тым ліку нехарчовых тавараў — на $1263,1 млн. (115,1%), харчовых — на $843,1 млн. (136,7%). Калі казаць пра харчовыя тавары, то па выніках першых пяці месяцаў году ў зьнешнім гандлі ў гэтай катэгорыі дасягнутае дадатнае сальда ў памеры $31,1 млн.

За азначаны пэрыяд у Беларусь было завезена легкавікоў на суму $445,9 млн., лекавых сродкаў — $139,1 млн. Варта адзначыць, што ўдзельная вага гэтых тавараў у агульным аб’ёме імпартных нехарчовых тавараў складае 46%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?