22 лютага байцы Тактычнай групы «Беларусь» на ўсходзе Украіны правялі дыктоўку прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, гаворыцца ў паведемленні добраахвотнікаў

«Байцы Тактычнай групы «Беларусь» сочаць за моднымі трэндамі з мірнага жыцця:) і падтрымоўваюць усе нацыянальныя ініцыятывы. Дзякуем усім хто перадае нам кнігі! На фронце гэта важна», — адзначаюць хлопцы.

Для напісання першай франтавой дыктоўкі беларускія жаўнеры выбралі ўрывак з рамана Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха».

«Чытайце, пішыце і размаўляйце па-беларуску! Пакуль жыве родная мова, жыве Беларусь!» — пішуць беларусы з фронта на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?