У сувязі з тым, што 21 лютага назіральныя станцыі зафіксавалі ў атмасферы адразу некалькіх дзяржаў Еўрасаюза сляды радыеактыўнага ізатопа ёд-131, беларускія спецыялісты ўзмацнілі свой маніторынг. Па стане на 9 гадзін раніцы 23 лютага, у атмасферы краіны наяўнасці ізатопаў ёду на зафіксавана, паведаміла начальнік Гідрамета Марыя Гермянчук.

- З 22 лютага ўсе пункты назірання радыеактыўных аэразоляў атмасфернага паветра [у Беларусі] пераведзены на штодзённы рэжым працы. Радыяцыйны фон на тэрыторыі краіны застаецца стабільным і знаходзіцца пад пастаянным кантролем, — распавяла Марыя Гермянчук.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, да гэтага часу крыніца небяспечнага выкіду не ўстаноўлена. Першымі радыеактыўнае забруджванне ў паветры заўважылі метэастанцыі ў Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі, а затым у суседняй Польшчы і Чэхіі.

У атмасферы Зямлі павысіўся ўзровень радыеактыўнага ёду-131. І ніхто не ведае чаму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?