Венесуэльскі лыжнік Адрыян Салана стаў галоўным героем старту чэмпіянату свету па лыжных відах спорту ў фінскім Лахці.
Спачатку яго не хацелі прапускаць праз мяжу, бо з сабой у Салана было ўсяго 20 еўра. Да таго ж нацыянальнасць лыжніка выклікала толькі ўсмешкі фінскіх мытнікаў. Тым не менш яго ўсё-такі пусцілі на чэмпіянат.
Венесуэлец паўдзельнічаў у кваліфікацыйным заездзе на дыстанцыі 10 кіламетраў, прадэманстраваўшы вельмі своеасаблівы стыль лыжнага бегу і спазніўшыся на старт. Салана пастаянна падаў, ламаў палкі, а да траціны дыстанцыі саступаў ужо каля паўгадзіны, неўзабаве сышоўшы з дыстанцыі пад авацыі гледачоў.