У канцы студзеня 2017 года бізнэсмен Юрый Чыж пакінуў пасаду генеральнага дырэктара ТАА «Трайпл», паведамляюць Naviny.by. Замест яго кампаніяй зараз кіруе старэйшы сын Сяргей Чыж.

«Я далёка нікуды не сыходзіў. Я застаўся ў кампаніі. У нас адбыліся структурныя змены. Невялікая ракіроўка. Я ўзначальваю цяпер назіральную раду», — патлумачыў Чыж.

На новай пасадзе ён пакуль не зацверджаны, таму пакуль лічыцца намеснікам генеральнага дырэктара «Трайпла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0