З‑за надзвычайнага здарэння на станцыі «Магілёўская» 24 ліпеня прыкладна на 10 хвілін быў спынены рух на другой лініі мінскага метрапалітэна.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей АУС па ахове Мінскага метрапалітэна Арцём Гарашэвіч.

НЗ адбылося прыкладна ў 13.35. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас выезду цягніка са станцыі метро «Магілёўская» пажылой жанчыне (прыкладна 65—70 гадоў) стала дрэнна, і яна ўпала на рэйкі.

«Машыністу давялося прымяніць экстраннае тармажэнне. Жанчыну дасталі, выклікалі хуткую дапамогу. Падрабязнасці інцыдэнту ўдакладняюцца», — сказаў А.Гарашэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?