Аб’ява пра тое, што 26 лютага на плошчы Перамогі адбудзецца «агульнагарадское мерапрыемства «Веселится весь народ — Масленица к нам идёт!» з'явілася на сайце гарвыканкама. Дасюль асноўным месцам падобных святкаваньняў традыцыйна быў культурна-гістарычны комплекс «Залатое кольца Віцебску «Дзвіна», або «Задзвінне», як называюць гэты аб’ект віцябляне.

Сёлета святкаванні былі абвешчаны ў Парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, а цяпер, у той самы час, яшчэ і на плошчы Перамогі. У праграме анансаваны майстар-клясы, «народныя забавы і дваровыя гульні, катаньні на конях і работа аб’ектаў грамадзкага харчаваньня». Усё гэта мае распачацца аб 11-й раніцы, тады як апоўдні тут меркавалі сабрацца нязгодныя з Дэкрэтам № 3.

Рашэнне пра гэта прынялі ўдзельнікі мінулай акцыі, што сабраліся на плошчы Перамогі 19 лютага. Яно стала публічным дзякуючы распаўсюду ў СМІ, якія транслявалі рашэнне віцебскай грамадскасці.

Цягам гэтага тыдня ў сацыяльных сетках ішло актыўнае абмеркаваньне, ці мае сэнс збірацца на плошчы — толькі ў групе суполкі «Ўкантакце» пад абвесткай пра акцыю набралася больш за 1200 каментароў.

Таксама віцябляне абмяркоўваюць, ці не ёсьць гэты заклік правакацыйным: мясцовы актывіст Ігар Лапо размясціў у «Фэйсбуку» інфармацыю пра тое, што на плошчы могуць адбыцца бойкі, ініцыяваныя прыхільнікамі «русского мира».

Віцябляне, гатовыя выступіць супраць «дэкрэта аб дармаедах», лічаць арганізацыю святкавання Масленіцы ў месцы збору пратэстоўцаў ня простым супадзеньнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?