Колькасьць платных аўтамабільных дарог у Беларусі можа павялічыцца, паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі начальнік аддзелу разьвіцьця дарожнай сеткі дэпартамэнту «Белаўтадар» Уладзімер Мардзіловіч.

Зь ягоных слоў, разглядаецца пытаньне пра магчымасьць спаганяньня з аўтамабілістаў платы за праезд па некаторых участках асноўных транзытных аўтамабільных дарог. Агульная працягласьць такіх участкаў складзе каля 2,5— 3 тысяч кілямэтраў.

«У іх ліку, да прыкладу, могуць апынуцца ўчасткі аўтамабільнай дарогі ў кірунку Полацк — Віцебск і далей у Расею», праінфармаваў спэцыяліст.

«Белаўтадар скончыў афармленьне тэхніка‑эканамічнага абгрунтаваньня гэтага магчымага новаўвядзеньня. Найбліжэйшым часам яно будзе накіравана на разгляд ва ўрад. У ім выкладзены пэрспэктывы магчымага ўвядзеньня платы, а таксама мэханізм яе спагнаньня.

«Такія мэханізмы, да прыкладу, дзейнічаюць у Нямеччыне й Чэхіі, аднак мэтодыка збору платы ў гэтых краінах розная, — сказаў Уладзімер Мардзіловіч. — Мы ўважліва вывучым яе».

«Хутчэй за ўсе, аўтамабілі павінны будуць праяжджаць цераз спэцыяльныя ўстаноўкі зь лічыльнікамі, а працэс пропуску іх на платны аўтаўчастак дарогі будзе аўтаматызаваны, — адзначыў спэцыяліст. — На такіх участках ня будзе шлягбаўмаў і пэрсаналу для спаганяньня платы з аўтамабілістаў».

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0