Галоўны трэнер англійскага клуба «Лестэр Сіці» Клаўдыа Раньеры звольнены праз дзевяць месяцаў пасля сенсацыйнага чэмпіёнства каманды ў Прэм'ер-лізе.

«Кіраўніцтва з неахвотай вымушана прызнаць, што змена трэнера, якой балючай бы яна ні была, неабходная ў інтарэсах клуба», - гаворыцца ў заяве.

Разам з Раньеры клуб пакінуць двое яго асістэнтаў.

У тэксце гаворыцца, што пасля звальнення Раньеры клуб пачынае працэс пошуку новага настаўніка. Аб кандыдатуры пакуль нічога не паведамляецца.

Зараз клуб знаходзіцца на 17-м месцы ў турнірнай табліцы, ад зоны вылету яе аддзяляе ўсяго адзін бал.

Рыхтаваць каманду да найбліжэйшага матча будуць памочнік галоўнага трэнера Крэйг Шэкспір і і трэнер Майк Стаўэл.

Раньеры сенсацыйна прывёў «Лестэр» да чэмпіёнства ў мінулым годзе, хоць шанцы ацэньваліся як 5 000 да 1.

У студзені ён атрымаў званне найлепшага трэнера 2016 года ад ФІФА, заявіўшы на цырымоніі, што яшчэ поўны сіл на трэнерскай працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0