Ва Украіне забаранілі вяшчанне расійскага тэлеканала «Паляўнічы і рыбалоў HD». Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання заявіла, што прычынай забароны паслужыла перадача «Зорка на кручку», у якой паказвалі палкоўніка ГРУ, які ваяваў у Чачні, Героя Расіі Яўгена Канапелькіна.

У перадачы распавядалася пра яго службу і аперацыю ў Грозным. На думку ўкраінскага ведамства, такая праграма «стварае для гледачоў станоўчы вобраз рускага афіцэра, які абараняе сваю краіну ад баевікоў і адчувае гонар за расійскую армію».

Як заявіла Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, трансляцыя падобных праграм супярэчыць закону «Аб тэлебачанні і радыёвяшчанні», які забараняе «прапаганду органаў дзяржавы-агрэсара і іх асобных дзеянняў, якія апраўдаюць або якія прызнаюць правамернымі акупацыю тэрыторыі Украіны».

Рашэнне ўкраінскага ведамства па наглядзе за тэлебачаннем ўступіць у сілу праз месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?