Ілюстрацыя liveinternet.ru
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём па паўднёвай палове кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер паўночна‑усходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с, днём у Гомельскай і Брэсцкай абласцях пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—20°C, днём плюс 24—29°C, на поўдні да плюс 31°C.

У Мінску 25 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑усходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°C, днём плюс 25—27°C.

У наступныя двое сутак, 26—27 ліпеня, пераменная воблачнасць. 26 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях месцамі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна‑усходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—19°C, днём плюс 23—29°C.

У Мінску 26 ліпеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна‑усходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°C, днём плюс 24—26°C.

27 ліпеня па краіне пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—17°C, днём плюс 21—26°C, па поўдні да плюс 28°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?