Супрацоўнікі Харбінскага тыгровага запаведніка (Кітай) вырашылі дапамагчы сваім гадаванцам пазбавіцца ад залішняй вагі. Праз добры догляд і камфортныя ўмовы амурскія тыгры пачалі таўсцець і амаль перасталі рухацца. На незвычайна тоўстых тыграў пачалі звяртаць увагу наведнікі і журналісты. Каб прывесці жывёл у форму, было вырашана выкарыстаць нестандартную прыладу — дрон.

На відэа Цэнтральнага тэлебачання Кітая каля 10 амурскіх тыграў, якія пабачылі незразумелую для іх рэч. Пад уплывам драпежных інстынктаў яны за ёй пабеглі. Адзін драпежнік змог скокнуць на 3 метры і збіў лятальны апарат. Разам з кампаньёнамі яны спрабавалі расцягнуць «ахвяру» на кавалкі, але дрон пачаў дыміцца, і жывёлы спужаліся.

Залішняя вага зімой у жывёл — натуральная з’ява, якая дапамагае выжыць ім ва ўмовах суворага сібірскага клімату. Сярэдняя тэмпература лютага ў гэтых мясцінах складае каля -13 градусаў.

Амурскія тыгры знаходзяцца пад пагрозай знікнення, але ў апошнія гады навукоўцы здолелі стабілізаваць колькасць жывёл. Толькі летась нарадзілася больш за 90 кацянят.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?