На сайце Pravo.by з’явілася апытанне, прысвечанае «дэкрэту аб дармаедах». Фармулёўка атрымалася зусім не сацыялагічная, у ёй адразу ж расстаўленыя патрэбныя акцэнты:
«Ці згодныя Вы несці цяжар фінансавання дзяржаўных выдаткаў за непрацуючых асоб, якія пражываюць у рэспубліцы і карыстаюцца нароўні з падаткаплацельшчыкамі бясплатнай аховай здароўя, датуемымі тарыфамі на праезд у грамадскім транспарце, субсідаванымі жыллёва-камунальнымі паслугамі і іншымі сацыяльнымі дабротамі?»
Інтэрнэт-грамада адказала на маніпулятыўнае пытанне лёгкім тролінгам.
Па стане на 9 гадзін раніцы 24 лютага ў апытанні прынялі ўдзел 703 чалавекі.
З іх 83% адказалі, што ім не шкада заплаціць за іншых.
І толькі 10% падтрымалі пункт гледжання стваральнікаў дэкрэта — «у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў павінны ўдзельнічаць усе».