На мінулым тыдні жыхарцы Лунінецкага раёна прыйшоў ліст аб сплаце падатку на дармаедства на імя сына, што памёр 17 гадоў таму, піша media-polesye.by.

Ліст атрымала Надзея Кузьміч. Са слязьмі Надзея Адамаўна патэлефанавала па ўказаным у лісце нумары і спытала, няўжо і тым, хто ляжыць у зямлі, таксама трэба плаціць падатак.

У ІМПЗ па Лунінецкім раёне, як кажа жанчына, перад ёй выбачыліся і растлумачылі, што прозвішча сына трапіла ў спісы памылкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0