Рашэнні па расійскаму газу прыняты і будуць узгоднены на палітычным узроўні. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык перад пасяджэннем выніковай калегіі Мінэнерга, піша БелТА.

Па словах міністра, прынцыпова важна выканаць усе нормы, закладзеныя ў падпісанай дамове аб ЕАЭС. У першую чаргу гаворка ідзе аб стварэнні роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання ўсіх удзельнікаў саюза.

«У сувязі з гэтым, каб да 1 ліпеня 2019 года стварыць агульны рынак электраэнергіі, а да 1 студзеня 2025 года — агульны рынак газу, мы павінны максімальна зблізіць цэны на газ, чым мы сёння і займаемся. Усё, што зроблена ў гэтай частцы, даведзена да грамадскасці віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам і віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам. Усе далейшыя крокі залежаць ад палітычных рашэнняў, якія будуць прымацца на вышэйшым узроўні», — сказаў Уладзімір Патупчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0