Грамадства9393

Людзі адбілі ў міліцыі абаронцу Курапат, які прыкаваў сябе да МАЗа будаўнікоў: «Буду ляжаць, пакуль не здохну» АНЛАЙН

Мінчук Сяргей Пальчэўскі паклаўся пад колы грузавіка і прыкаваў сябе кайданкамі да бампера, каб спыніць будаўнічыя работы ў Зялёным Лузе каля Курапат.

«Буду ляжаць, пакуль не здохну», — сказаў 30-гадовы Пальчэўскі. Ён кажа, што пайшоў на крайні крок, бо не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва на пляцоўцы, якая раней уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла.

Сяргей Пальчэўскі — мінчук, скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, а цяпер зарабляе цяслярствам. Раней ён працаваў майстрам на заводзе «Атлант».

У 2012 годзе ён прыйшоў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а крыху больш за год таму пазнаёміўся са Змітром Дашкевічам і стаў актывістам «Маладога фронту». 

Калі прыехалі МНСнікі, то ён сам адшпіліў кайданкі, каб не рэзалі. Міліцыя спрабавала затрымаць хлопца, але людзі грамадой адбілі.

Вось відэа «Нашай Нівы»:

Для Пальчэўскага Курапаты не пусты гук. У 1937-м быў рэпрэсаваны яго прадзед — Волюсь Каралецкі. «Ён быў з Уздзенскага раёна. Вядома толькі, што яго трымалі ў турме пад Оршай, а дзе пахаваны — ніхто не ведае. Гэта быў бацька маёй бабулі па мячы. Пасля смерці Сталіна яго рэабілітавалі».

«Спачатку было холадна, але потым мяне абклалі коўдрамі, грэлкамі», — расказаў «Нашай Ніве» Пальчэўскі, які праляжаў на зямлі каля трох гадзін.

Вось навіны з месца падзей ад карэспандэнтаў «Нашай Нівы» ў рэжыме анлайн:

18:26

На гэтым на сёння ўсё. Мы па-ранейшаму будзем сачыць за развіццём падзей. 

18:17

18:16

18:15

Прыехала хуткая, Пальчэўскі заявіў: «Медыцынская дапамога мне не патрэбная, нікуды не паеду». 

18:13

Пальчэўскага адбілі, акружылі колам і правялі ў лагер. Ён кажа, што ўсё нармальна ў яго, добра абклалі коўдрамі, было нават цёпла.

17:50

17:49

Хлопца МНСнікі адчапілі, а міліцыянты спрабуюць затрымаць: кажуць, хадзем у машыну, паглядзім, ці ўсё добра з рукой. Пальчэўскі адмовіўся, тады яго жорстка пацягнулі сілай. Тым часам жыхары Мінска ўсталі ў кола і спрабуюць не дапусціць затрымання. 

У форме нікога няма, усе ў цывільным. 

17:42

17:42

17:31

17:31

Павел Севярынец схадзіў на перамовы з прарабам. Той нібыта паабяцаў, што заўтра будоўля працаваць не будзе — горад вырашыў яе спыніць. Пачуўшы гэта, Дашкевіч крычыць з бульдозера: «Жыве Беларусь! Залазьце ўсе на трактар!»

17:28

17:28

Кажа: будоўля спыніцца, рабочыя сыдуць — я ўстану.

17:26

Сярод прысутных — Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс. 

Як распавёў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, адбылася сутычка Дашкевіча з будаўнікамі, тыя пачалі яго збіваць. Людзі тэлефанавалі ў міліцыю, але яна так і не прыехала. 

17:22

Пальчэўскі ў дажджавіку лёг на гумовым дыванку на сырую гліну.

* * *

Нагадаем, што пачатак будоўлі каля МКАД у Зялёным Лузе выклікаў абурэнне мясцовых жыхароў, а таксама людзей, чые продкі былі расстраляныя ў Курапатах у 1929—1941 гадах.

Як высвятлілася, забудова лапіка між МКАД і вуліцай Мірашнічэнкі стала магчымая, бо ў 2014 годзе граніца ахоўнай зоны вакол некропаля ў Курапатах была змененая. Між тым участак у арэнду быў выдзелены ў 2013 года, што дае фармальную нагоду для адмены рашэння.

Пратэсты доўжацца ад панядзелка 20 лютага. Уначы на 19 лютага 15—20 маладзёнаў у чорным напалі на дзясятак юнакоў, што вартавалі каля будпляцоўкі. Нападнікі раскідалі намёт, сарвалі беларускія сцягі і перакулілі бочку з вогнішчам. Пры гэтым яны гукалі «Белая раса!».

«Магчыма, гэта былі курсанты ці спартоўцы», — выказаў меркаванне журналіст Алесь Кіркевіч, якому падчас гэтага інцыдэнта калом разбілі галаву да крыві. Ягоную ўвагу звярнуў той факт, што за пару гадзін да з'яўлення цітушак з будпляцоўкі зніклі міліцыянты-ціхары і з'ехаў «козлік» з амапаўцамі. Міліцыя праводзіць праверку па факце інцыдэнта.

Курапаты — месца, дзе саветы расстралялі дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі. Гэта была частка палітыкі, скіраванай на вынішчэнне нацыянальных эліт, здольных узначаліць супраціў паняволеных народаў. У Беларусі былі загубленыя практычна ўсе багатыя сяляне, большасць пісьменнікаў, міністраў, акадэмікаў, а пазней, у некалькі прыёмаў, самі чэкісты, якія ўдзельнічалі ў арыштах і расстрэлах.

Пратэстоўцы патрабуюць адмены рашэння аб выдзяленні пляцоўкі пад забудову.

Нагадаем, што ў выніку пратэстаў у 2013 годзе ўдалося не дапусціць адкрыцця рэстарана і забаўляльнага цэнтра «Бульбаш-хол» з іншага боку МКАД і Курапат. Варта адзначыць, што тыя пратэсты не дасягалі такога накалу.

Каментары93

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву42

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць