Улады Германіі паведамілі, што за апошнія паўгода атрымалі ад турэцкіх дыпламатаў 136 запытаў аб прадастаўленні палітычнага прытулку. Колькасць заявак пачала рэзка расці пасля таго, як у ліпені 2016 года ў Турцыі правалілася спроба звяржэння прэзідэнта Эрдагана, паведамляе ВВС.

У заяве міністэрства ўнутраных спраў Германіі не названыя прозвішчы гэтых 136-ці, але адзначаецца, што ўсе яны — трымальнікі дыпламатычных пашпартоў. Сярод гэтых людзей могуць быць не толькі дыпламатычныя работнікі, але і члены іх сем'яў, якім таксама выдаюцца дыппашпарты.

Пасля спробы перавароту ў Турцыі пачаліся маштабныя кадравыя чысткі і арышты. З краіны выехала група ваенных, якія, як мяркуецца, бралі ўдзел у путчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?