Грамадства3333

БелТА і «Советская Белоруссія»: Курапаты павінны стаць агульнанацыянальным мемарыялам

Урочышча Курапаты павінна стаць агульнанацыянальным мемарыялам смутку і памяці. Такая ідэя абмяркоўвалася сёння ў Мінску ў час тэматычнага круглага стала, арганізаванага газетай «СБ. Беларусь сегодня», перадае БЕЛТА.

Так, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка падкрэсліў: «Гэта месца, якое заслугоўвае ўшанавання». Яго ідэю падтрымалі і развілі іншыя ўдзельнікі круглага стала. У Курапаты, на іх думку, маглі б прыязджаць людзі, чые сям'і так ці інакш закранулі рэпрэсіі 20-50-х гадоў мінулага стагоддзя, каб пакланіцца памяці родных і блізкіх. Прапаноўвалася таксама ўсталяваць у Курапатах знак або капліцу, абвясціўшы творчы конкурс па яго стварэнні, напрыклад, сярод моладзі.

Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч адзначыў, што Курапаты павінны стаць «месцам народнага смутку і высакароднай памяці». А ці стане ўрочышча мемарыялам — пакажа грамадская дыскусія. Эксперты лічаць, што з гэтай тэмы трэба зняць штучную палітызаванасць. Курапаты павінны стаць месцам яднання — незалежна ад палітычных поглядаў, рэлігійных поглядаў, перакананыя яны.

Падчас круглага стала, у якім узялі ўдзел навукоўцы, грамадскія дзеячы, дзяржаўныя служачыя, абмяркоўваліся статус Курапатаў, значэнне гэтага месца ў грамадскім жыцці, урокі, якія варта вынесці з трагічнага мінулага.

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі6

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прагматычная аўтобусная кампанія запусціла рэйс з Мінска ў Абхазію. Але ёсць нюанс4

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас6

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі6

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць