«Пакуль пару чалавек не пасадзіш — не разумеюць», — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі
Аляксандар Лукашэнка падчас сваёй паездкі ў Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці, Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў гаспадарак «аб жорсткай адказнасьці» за няякасную ўборку і нясвоечасовую сяўбу і прыгразіў прыцягнуць да адказнасьці тых, хто будзе дапускаць страты новага ўраджаю, паведамляе радыё Свабода са спасылкай на Интерфакс.
«Я нікога вучыць ня буду, я пачынаю выконваць свае абяцаньні. Летась я ўсіх папярэджваў: ніхто не застанецца з партфэлем, калі ня будуць выконваць маіх даручэньняў», — сказаў Лукашэнка, назваўшы кантроль за якасьцю ўборкі пытаньнем нумар адзін.
«Усіх да крымінальнай адказнасьці, хто гэтага не разумее. Сёньня дзікія цэны на збожжа, і не сабраць яго якасна — злачынства. Пакуль пару чалавек не пасадзіш — не разумеюць», — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.