EPA

EPA

У чацвер раніцай на Брытанію абрынуўся ўраган «Дорыс», прынёсшы з сабой шквальны вецер і штармавыя хвалі. Брытанскі метэацэнтр выпусціў штармавое папярэджанне для паўночных, усходніх і цэнтральных раёнаў Англіі, а таксама Паўночнага Уэльса, піша ВВС.

PA

PA

Не абышлося без ахвяр: у цэнтры англійскага Вулверхэмптана загінула жанчына, на якую зваліўся кавалак даху.

вырванное с корнем дерево

Дрэва абрынулася на дом у раёне Эгберт уЛіверпулі. Фота PA

Сіноптыкі ўжо назвалі сёлетні шторм «кліматычнай бомбай». З-за ўрагану былі адмененыя дзясяткі рэйсаў самалётаў, непагадзь таксама парушыла расклад цягнікоў і працу Ліверпульскага порта.

Снимок со спутника

Так выглядае ўраган «Дорыс» на здымку са спадарожніка. Фота PA

пешеходы толкают автомобиль

Getty

У Шатландыі, як папярэджваюць сіноптыкі, чакаецца да 15 см снежнага покрыва. 

затор на дороге, занесенной снегом в Шотландии

Getty

У многіх раёнах Шатландыі з-за моцнага снегападу узніклі шматкіламетровыя заторы на дарогах. Тысячы дамоў і ўстаноў аказаліся без святла ў Паўночнай Ірландыі, Уэльсе і Ёркшыры.

Ньюхейвен

AP

Па словах сіноптыкаў, існуе рызыка паводак у Паўночнай Ірландыі, а таксама ў нізоўях паўночнай Англіі і поўдня Шатландыі.

Дарк Хеджес

AP

«Дорыс» таксама пашкодзіла дрэвы на знакамітай алеі «Дарк Хеджэс» у Паўночнай Ірландыі, дзе здымаўся папулярны серыял «Гульня тронаў».

Овечка в плаще

PA

Усе авечкі, якія пасуцца на лугах у графстве Камбрыя на поўначы Англіі, апранутыя па надвор'і — у спецыяльныя плашчы.

радуга над колесом обозрения в Ноттингэме

PA

Драматычная карціна на Старой рынкавай плошчы ў Націнгеме, дзе на фоне навальнічных хмар над колам агляду ўзнікла вясёлка.

люди на мосту Тысячелетия

PA

Шторм «Дорыс» даляцеў і да Лондана, дзе мяккае вясновае надвор'е ў чацвер раніцай змянілася на надзвычай ветранае. У брытанскай сталіцы таксама парушаная праца прыгарадных цягнікоў, многіх наземных ліній метро і некалькіх аэрапортаў.

девушки фотографируются на мосту Вестминстер

Аднак ніякі шторм сэлфі не перашкода: дзяўчаты спрабуюць сфатаграфавацца на лонданскім Вестмінстэрскім мосце. Фота PA

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?