Аб'яднаныя Арабскія Эміраты накіравалі афіцыйную ноту пратэсту ў МЗС Латвіі пасля таго, як супрацоўнікі міжнароднага аэрапорта Рыгі запатрабавалі ад новай амбасадаркі ААЭ ў краіне Ханан Халфан Абайда Алі аль-Мадані зняць хіджаб. Абу-Дабі абвінаваціў Латвію ў непавазе да мусульманскіх традыцыяй і дыпламатычнага імунітэту аль-Мадані, перадае DELFI.

Калі амбасадарка прыехала ў Латвію, супрацоўнікі аэрапорта запатрабавалі, каб яна зняла традыцыйную мусульманскую вопратку і хіджаб. Аль-Мадані, у сваю чаргу, заявіла, што можа зрабіць гэта толькі ў схаваным ад вачэй іншых памяшканні і толькі ў прысутнасці жанчын, аднак такой магчымасці персанал аэрапорта ёй не даў.

Акрамя таго, дыпламатка паскардзілася на абразлівыя каментары з боку супрацоўнікаў рыжскага аэравакзала. Паводле інфармацыі крыніцы, МЗС Латвіі ў цяперашні час вывучае абставіны здарэння. 

Прадстаўніца рыжскага аэрапорта Лаўра Карнітэ ўжо заявіла, што праверкі ў аэрапорце праходзяць у адпаведнасці з еўрапейскімі патрабаваннямі да бяспекі авіяпералётаў. Яна падкрэсліла, што ніякіх інтэрпрэтацый не дапускаецца.

Аналагічную заяву прадстаўнікі аэрапорта накіравалі і ў амбасаду ААЭ ў Латвіі. Між тым у ААЭ адзначылі, што супрацоўнікі службы бяспекі рыжскага аэрапорта, «відавочна, не разумеюць усю далікатнасць дыпламатыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?