Журналістаў шэрагу вядучых сусветных СМІ, у тым ліку CNN, The New York Times і «Бі-бі-сі», не пусцілі на брыфінг для прэсы ў Белым доме.

Шон Спайсер, фота CBSNews

На мерапрыемства не былі дапушчаныя таксама карэспандэнты BuzzFeed, The Daily Mail, The Hill, The Los Angeles Times і The New York Daily News. Рэпарцёры агенцтва The Associated Press і часопіса Time ў знак пратэсту байкатавалі мерапрыемства.

На мерапрыемства дапусцілі прадстаўнікоў шэрагу іншых буйных СМІ, у тым ліку тэлеканалы ABC, CBS, NBC, Fox News, агенцтва Reuters і Bloomberg, а таксама кансерватыўныя выданні Breitbart і The Washington Times.

Як піша The Hill, 24 лютага журналістам паведамілі, што замест звычайнай прэс-канферэнцыі, на якой прысутнічаюць усе працуючыя ў Белым доме рэпарцёры, прэс-сакратар Шон Спайсер правядзе сустрэчу з «пашыраным пулам».

Фармат пула прадугледжвае прысутнасць некалькіх журналістаў (звычайна прадстаўляюць розныя віды медыя), якія потым дзеляцца матэрыялам з калегамі; праца з пулам выкарыстоўваецца, як правіла, калі на мерапрыемстве няма месца для вялікай колькасці людзей. CNN адзначае, што стаў адзіным буйным тэлеканалам, якi не дапушчаны на мерапрыемства для «пашыранага пула».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0